Ведаць гісторыю – бачыць будучыню!

Пасля перамогі ў раённым туры конкурсу “Галасы гісторыі” каманда дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” пачала работу па падрыхтоўцы для ўдзелу ў абласным туры конкурсу. На падрыхтоўку было 10 дзён, яны былі насычанымі, змястоўнымі, напружанымі.

Конкурс складаўся з трох частак: першая частка – віктарына “Гродзеншчына ў 1801-1917 гг.”, другая частка – конкурс “Дарогамі першай сусветнай”, трэцяя – “Гістарычная сядзіба” . На конкурсе нашы вучні ўзбагаціліся новымі ведамі, знайшлі новых сяброў, абмяняліся  кантактамі з мэтай наведвання музеяў іншых устаноў адукацыі.

У выніку напружанай барацьбы каманда нашай установы пад кіраўніцтвам Міхалькевіча М.А., настаўніка гісторыі,  заняла ІІІ месца.  Віншуем з перамогай!