Тэатралізаваная гульня па сюжэце рускай народнай казкі “Рэпка”

Тэaтрaлізaвaнaя гульня з’яўляеццa aдным з любімых відaў твoрчaй дзейнaсці дзяцей, янa блізкaя і зрaзумелaя дaшкoльніку, пaкoлькі ў яе aснoве ляжыць нaтурaльнaя гульня. 

Так, 16 красавіка  выхаванцы сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні” разам з выхавальнікамі Маршалак А.Я. і Чарнецкай Л.А. запрасілі  сваіх бацькоў у тэатр, артыстамі якога былі самі выхаванцы. Дзеці дэманстравалі свае першыя артыстычныя ўменні на “вялікай” сцэне. У іх усё атрымалася, бо ў канцы кожны пачуў толькі добрыя словы.

На наступны дзень спектакль паўтарыўся, толькі гледачамі былі выхаванцы ўсяго дзіцячага сада. Як бы там не было, тэатр вельмі ўдалы вопыт для кожнага ўдзельніка: ці гледача, ці артыста. Спадзяемся, што такая практыка ва ўстанове дашкольнай адукацыі працягнецца!