Смаргонская талака

2 сакавіка “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” сабраў творчыя калектывы горада і раёна на фальклорную “Смаргонскую талаку”.

Удзельнікі талакі прадстаўлялі фальклорныя праграмы, якія былі скіраваны на змястоўнае раскрыццё традыцый: пазаабрадавых песняў, карагодаў, гульняў, скокаў, твораў празаічных жанраў.

Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта  нашы карані, нашы вытокі.