Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет

Любоў да малой радзімы, да роднай мовы пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, да свайго дома, дзіцячага садка. У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад №15 г. Смаргоні» выхаванцы сярэдняй группы прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне «Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет».

Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала магчымасць паказаць дзецям мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, неабходнасць яе шанаваць і паважаць. На працягу ўсяго мерапрымства гучала беларуская мова. Маленькія ўдзельнікі салона з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, распавядалі прыказкі і прымаўкі, танцавалі і спявалi беларускiя песнi, разам з вясёлым Несцеркам выхаванцы гулялi ў беларускія народныя гульні.

_DSC7347.JPG

_DSC7446.JPG

_DSC7633.JPG

_DSC7724.JPG

Пасля праведзенага мерапрыемства можна ўпэўнена сказаць, што ў нашай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для таго, каб маленькія беларусы выраслі сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць малую радзіму, ведаюць і паважаюць родную мову.