9 ліпеня ў летнім аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Праметэй” адбылося ўрачыстае закрыццё лагернай змены. Кожны дзень у лагеры быў насычаны разнастайнымі конкурсамі, гульнямі, спаборніцтвамі. Вось і сённяшні дзень нічым не адрозніваўся ад астатніх. З самай раніцы дзеці пачалі рыхтавацца да свята: выхавацелі нанеслі на прыгожыя тварыкі дзяцей аквагрым. Усе дзеці ператварыліся ў ваверчанят, кацянят, мядзведзянят, піратаў. Праметэеўцам вельмі спадабалася гэтая забава. Свята закрыцця змены было праведзена сумесна з супрацоўнікамі Сінькоўскага дома культуры. Падчас свята гучалі песні, вершы, віншаванні. Былі падведзены вынікі лагернай змены: выхаванцы атрымалі заслужаныя падарункі за актыўную творчую дзейнасць. Успомнілася ўсё, самае лепшае: шматлікія экскурсіі і даследчыя экспедыцыі па аб’ектах Сінькоўскага краю, разнастайныя конкурсы, гульні і спаборніцтвы. За час знаходжанння ў лагеры усе пасябравалі адзін з адным, сталі па-сапраўднаму блізкімі людзьмі. Да сустрэчы, Праметэй. Але летнія канікулы працягваюцца. І значыць, працягваюцца гульні, песні і дзіцячыя забавы. Усіх з радасцю запрашае гульнёвая пляцоўка Сінькоўскай школы. Ад усяго сэрца жадаем нашым дзецям добрага адпачынку, здароўя і вясёлых канікулаў!!!