Паважаныя бацькі!
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца руская і беларуская.
Мова навучання і выхавання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам на падставе пажаданняў бацькоў.
У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі функцыянуюць 56 беларускамоўных груп, дзе навучаецца 977 выхаванцаў, прычым у гарадской мясцовасці — 34 групы, 688 выхаванцаў.
Запрашаем у беларускамоўныя групы!
Дзяржаўныя ўстановы дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання
Главная страница > Дошкольное образование > Белорусский язык