15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем свята, якое мае асаблівае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы, для кожнага яе грамадзяніна, — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З першага сакавіка па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнства.

З 11 па 14 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа” праходзілі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Канстытуцыя РБ – прававая аснова ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Асноўны закон маёй краіны”, на якіх навучэнцы знаёміліся з канстытуцыйным ладам дзяржавы, гаварылі пра нашу Радзіму добрыя словы, ганарыліся дасягненнямі сваёй дзяржавы.